Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску развітваюцца з Маяй Кляшторнай

04.08.2026 10:16
Мая Кляшторная нарадзілася ў 1937 годзе, праз некалькі месяцаў пасля арышту бацькі, расстралянага ў «Ноч расстраляных паэтаў».
Мая Кляшторная https://www.radabnr.org

Памерла вядомая беларуская архітэктарка, даследчыца савецкіх рэпрэсій і дачка паэта Тодара Кляшторнага Мая Кляшторная. Развітанне з ёй праходзіць у Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску.

Мая Кляшторная нарадзілася ў 1937 годзе, праз некалькі месяцаў пасля арышту бацькі, расстралянага ў «Ноч расстраляных паэтаў». Разам з маці яна стала ахвярай сталінскіх рэпрэсій, прайшла праз лагерны дзіцячы дом і ссылку.

Пасля вяртання ў Беларусь працавала архітэктаркай, займалася горадабудаўніцтвам, а пазней прысвяціла сябе ўвекавечанню памяці ахвяр савецкага тэрору. Яна была навуковай кіраўніцай мемарыяла «Курапаты» і сузаснавальніцай арганізацыі «Мартыралог Беларусі».

Беларускі журналіст, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ склікання Сяргей Навумчык назваў Маю Кляшторную адной з тых, хто ўсё жыццё захоўваў памяць пра ахвяр палітычных рэпрэсій.

эж