Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На беларуска-расійскай мяжы сталі здарацца жорсткія праверкі, якія праводзяць беларускія мытнікі

04.08.2026 12:37
Мытнікі пільнана праглядалі асабістыя рэчы пасажыраў, якія ехалі ў машынах на беларускіх нумарах.
.
Ілюстрацыя.Фота: Руслан Шамукоў / ИТАР-ТАСС

Беларускія мытнікі на расійска-беларускай мяжы сталі жорстка кантраляваць легкавыя машыны. На аб'язных дарогах можна сустрэць "народных дружыннікаў" — піша MAYDAY.TEAM.

У мінулую пятніцу вадзіцелі, якія ехалі з Масквы ў Мінск па галоўнай трасе М1 (МАПП Чырвоная Горка), бачылі небывалую карціну: на беларускім баку, за паўкіламетра ад расійскага памежнага пункта, каля паўдзесятка легкавых аўтамабіляў былі спынены, а ўсё іх змесціва было раскладзена прама на траве. Мытнікі пільна праглядалі асабістыя рэчы пасажыраў, якія ехалі ў машынах на беларускіх нумарах.

Раней узмоцненай праверцы падвяргаліся мікрааўтобусы, якія рухаліся пасля закупак на маскоўскім рынку "Садавод". Але цяпер кантролю падвяргаюцца і легкавыя аўто, чаго раней не было. Афіцыйна на мяжы беларускіх памежнікаў няма, але функцыю кантролю выконваюць мытнікі.

Яшчэ адным сюрпрызам можа стаць сустрэча з "Добраахвотнай народнай дружынай (ДНД) па абароне дзяржмяжы РФ", падраздзяленні якой створаны ва ўсіх прыгранічных райцэнтрах пад патранажам Пагранічнага ўпраўлення ФСБ РФ па Смаленскай вобласці.

ДНД былі афіцыйна заснаваныя ў 2019 годзе для кантролю аб'язных дарог падчас пандэміі COVID-19. Фактычна, раней яны не дзейнічалі, але цяпер сталі запатрабаванымі для стварэння патрулёў на лясных дарогах.

нг