Офіс прэзідэнта Украіны звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з просьбай распачаць крымінальную справу супраць Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў інтэрв’ю Хартыі’97 нагадвае ўкраінскі палітолаг Уладзімір Фясенка.
Паводле яго слоў, у выпадку адкрыцця справы магчымы толькі завочны суд. У далейшым матэрыялы могуць быць перададзеныя міжнароднаму трыбуналу, які Украіна стварае разам з партнёрамі. Меркаваннем Фясенкі, сярод яго магчымых фігурантаў можа апынуцца і Лукашэнка.
Эксперт лічыць, што цяпер галоўная мэта ініцыятывы — папярэдзіць афіцыйны Мінск. Паводле яго слоў, Украіна дае зразумець, што ў выпадку прамога ўдзелу Беларусі ў вайне Лукашэнка можа быць прызнаны ваенным злачынцам.
«Гэта як жоўтая картка ў футболе», — адзначыў палітолаг. Ён таксама дадаў, што міжнародны судовы працэс можа стаць дадатковай перашкодай для магчымай адмены санкцый супраць Беларусі.
нг