Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Wildberries абвяргаюць паскораныя тэмпы будаўніцтва склада пад Мінскам

05.08.2026 14:51
У Расіі склады Wildberries апошнія тыдні сталі пастаяннымі абʼектамі атакаў украінскіх дронаў.
  Wildberries  .
Лагістычны комплекс Wildberries пад Мінскам. Крыніца: Прэс-служба Wildberries

У кампаніі Wildberries абвяргаюць звесткі, што будаўніцтва хаба ў індустрыяльным парку «Вялікі Камень» пад Мінскам адбываецца паскоранымі тэмпамі, паведамляе «Еўрарадыё».

У прэс-службе расійскага маркетплэйса беларускаму выданню «Мінская праўда» заявілі, што працягваюць «сістэмна развіваць лагістычную інфраструктуру ва ўсіх краінах прысутнасці». Наконт тэмпаў у кампаніі кажуць, што «будаўніцтва складскіх аб'ектаў ідзе ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі», а звесткі пра паскоранае будаўніцтва ці магчымы перанос асноўных лагістычных магутнасцяў за межы Расіі «не адлюстроўваюць рэальную сітуацыю».

Публікацыі такога кшталту, заяўляюць у Wildberries, «ствараюць лішні ажыятаж вакол працэсаў, якія знаходзяцца ў працоўным рэжыме».

Як паведамлялася раней, пра паскораныя тэмпы будаўніцтва склада пад Мінскам расказаў у каментары Беларускаму тэлебачанню першы намеснік гендырэктара кампаніі па развіцці кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі Камень» Кірыл Карацееў. Паводле яго, будаўніцтва ідзе з апераджэннем графіка, а першыя секцыі абʼекта ўжо нават уведзеныя ў эксплуатацыю.

У Расіі склады Wildberries апошнія тыдні сталі пастаяннымі абʼектамі атакаў украінскіх дронаў. У выніку, як пісалі СМІ, кампанія шукае магчымасці перанесці хабы за межы Расіі — у Беларусь, Казахстан і Узбекістан.

вс