Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мікола Статкевіч заявіў, што не пакіне Беларусь, нягледзячы на ціск уладаў

06.08.2026 11:53
Паводле яго, улады не адказалі на афіцыйныя запыты, а заява пра памілаванне прагучала толькі ад прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі, хоць сам Статкевіч ніколі не прасіў аб памілаванні.
Мікалай Статкевіч screen/youtube, канал Мікалая Статкевіча на You Tube

Былы палітвязень і апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч заявіў, што не збіраецца пакідаць Беларусь, нягледзячы на ціск з боку ўладаў і прапановы выехаць на лячэнне за мяжу. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю нямецкай газеце Die Zeit, пра якое паведамляе Reform.news.

Паводле Статкевіча, пасля вызвалення ў лютым 2026 года, калі ён перанёс у зняволенні інсульт, улады, імаверна, разлічваюць, што пагроза новага арышту або пастаянныя цяжкасці прымусяць яго пакінуць краіну.

 — Цяпер прадстаўнікі рэжыму, відаць, спадзяюцца, што пастаянны страх зноў апынуцца за кратамі давершыць сваю смяротную справу. Або што я нарэшце пакіну Беларусь, каб лячыцца за мяжой… Але ўсе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіны,  — заявіў палітык.

Ён таксама адзначыў, што дагэтуль не ведае свайго юрыдычнага статусу пасля вызвалення. Паводле яго, улады не адказалі на афіцыйныя запыты, а заява пра памілаванне прагучала толькі ад прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі, хоць сам Статкевіч ніколі не прасіў аб памілаванні.

эж