У Беларусі 6 жніўня пачынаюць дзейнічаць больш жорсткія патрабаванні да іншаземцаў, якія стала пражываюць за межамі Беларусі і хочуць трапіць у памежную зону, паведамляе «Свабода».
Цяпер гэта можна будзе зрабіць толькі на падставе адмысловага дазволу на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання і перамяшчэння ў памежнай зоне. Для яго атрымання іншаземцы павінны звярнуцца з адпаведнай заявай праз Адзіны партал электронных паслуг (e-pasluga.by). Код паслугі 200.14.1.1. Пропускі выдаюць органы памежнай службы.
У той жа час улады пашырылі пералік дакументаў, на падставе якіх грамадзяне Беларусі, асобы без грамадзянства і іншаземцы, якія стала жывуць на беларускай тэрыторыі, змогуць наведваць памежную зону. Цяпер гэта можна зрабіць не толькі на падставе пашпарта, вайсковага білета, пасведчання кіроўцы і службовага пасведчання, але і на падставе пенсійнага пасведчання, пасведчання інваліда, студэнцкага білета і білета навучэнца.
Новыя правілы наведвання або перамяшчэння праз памежную тэрыторыю для іншаземцаў прадугледжваюць змены ў Закон «Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь», ухваленыя 2 лютага 2026 года.
Гэтыя змены ўхвалілі ў адным пакеце са зменамі ў іншыя законы, паводле якіх для беларусаў і замежнікаў пры ўездзе ў Беларусь увялі абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю.
аз