Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вызвалілі асуджанага на сем сутак зняволення ўдзельніка злёту «Сям’і вясёлкі» пад Расонамі

06.08.2026 14:00
Частка ўдзельнікаў злёту пад Расонамі яшчэ чакаюць адміністрацыйных судоў па сваіх справах.
o -
Расoны - пасёлак у Віцебскай вобласціt.me/vicspring

Як стала вядома «Свабодзе» увечары 5 ліпеня, з-за кратаў пасля адбыцця пакарання (сем сутак), выпусцілі на волю 52-гадовага мужчыну — удзельніка штогадовага злёту «Сям’я вясёлкі»(Rainbow Family).

29 ліпеня пад Расонамі на Віцебшчыне міліцыянты затрымалі каля трохсот удзельнікаў злёту, якія разбілі намётавае мястэчка на беразе возера Белага каля вёскі Межна.

Большую частку затрыманых адпусцілі пасля афармлення пратаколаў, грамадзян Расіі, якія ўдзельнічалі ў злёце, пры гэтым абавязалі пакінуць тэрыторыю Беларусі. У выніку за кратамі апынуўся адзін з удзельнікаў сустрэчы — 52-гадовы мужчына.

Як паведамлялі крыніцы «Свабоды», сілавікі прызналі яго арганізатарам падзеі, хаця сам падыход, які практыкуюць прыхільнікі руху «Сям'я вясёлкі», не прадугледжвае наяўнасці арганізатараў. Усе пытанні вырашаюцца супольна і з уласнай ініцыятывы ўдзельнікаў такіх сустрэч.

Частка ўдзельнікаў злёту яшчэ чакае адміністрацыйных судоў за «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».

«Сям’я вясёлкі» — міжнародны рух, які ўзнік у ЗША ў 1972 годзе і заяўляе сябе як аб’яднанне прыхільнікаў міру, жыцця на прыродзе і адмовы ад спажывецтва. Злёты звычайна праводзяць у маланаселеных месцах. Паблізу вадаёмаў ставяць намётавыя мястэчкі.

аз

Учора пад Расонамі затрымалі каля 350 чалавек. Ноч у ІЧУ былі вымушаны правесці цэлыя сем’і

30.07.2026 19:01
На затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і папярэдзілі, што на працягу двух месяцаў іх чакае суд.