Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля 15-дзённага перапынку Латвія зноў зафіксавала больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

07.08.2026 12:54
Папярэдні раз трохзначная лічба спробаў парушэння мяжы была 22 ліпеня (140 асобаў).
Латвійская мяжаКрыніца: facebook.com/rs.gov.lv

104 спробы парушэння мяжы з боку Беларусі зафіксавала 6 жніўня Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.

Як вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу аператыўных даных ведамства, за апошнія 15 дзён гэта першы выпадак, калі сутачная колькасць спробаў нелегальных мігрантаў трапіць у Еўрасаюз праз беларуска-латвійскую мяжу перавысіла 100 чалавек. Папярэдні раз трохзначная лічба спробаў была 22 ліпеня (140 асобаў).

Памежная служба балтыйскай краіны 135 дзён запар паведамляе пра спробы парушыць мяжу (з 25 сакавіка). За гэты час зарэгістравана 9 тыс. 168 спробаў пераходу, з пачатку жніўня — 249, з пачатку 2026 года  9 тыс. 309.

31 ліпеня міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава абвясціў пра закрыццё мяжы з Беларуссю. Паводле слоў прадстаўніка Дзяржаўнай памежнай аховы, у адзіным працуючым пункце пропуску «Патэрніекі» «узніклі тэхнічныя праблемы, звязаныя са збоямі ў працы інфармацыйных сістэм».

Днём раней Домбрава заклікаў суайчыннікаў устрымацца ад паездак у Беларусь. Прычынай міністр назваў разгорнутую Мінскам «міграцыйную гібрыдную вайну», калі з беларускай тэрыторыі ў Латвію рэгулярна спрабуюць пранікнуць нелегальныя мігранты з Азіі і Афрыкі. У такіх умовах, паводле слоў кіраўніка МУС, бяспечнае перамяшчэнне паміж краінамі можа быць абцяжаранае.

3 жніўня беларускі МЗС заявіў аб магчымасці прыняць у дачыненні да Латвіі «дзеянні ў адказ», у тым ліку «несіметрычнага характару», у сувязі з закрыццём пункта пропуску «Патэрніекі».

Увечары 4 жніўня памежная служба Латвіі аднавіла праверку транспарту ў пункце пропуску.

вс