Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За ліпень 82 беларусам у Польшчы адмовілі ў міжнароднай абароне

07.08.2026 14:47
Агулам сёлета беларусы атрымалі 165 адмоваў у міжнароднай абароне.
   .
Польскі праязны дакумент іншаземца.Крыніца: «Белсат»

За ліпень міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі толькі 14 беларусаў (10 — статус уцекача, чатыры — дадатковую абарону). Па 82 заявах беларусаў на абарону былі вынесеныя негатыўныя рашэнні. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы, інфармуе «Еўрарадыё».

Раней паведамлялася, што ў чэрвені па беларускіх заявах было вынесена 52 адмоўныя рашэнні і 25 станоўчых.

Агулам сёлета беларусы атрымалі 165 адмоваў у міжнароднай абароне. У ведамстве кажуць, што станоўчыя рашэнні былі вынесеныя ў 79%. Ад пачатку года 246 грамадзян Беларусі атрымалі статус бежанца і 376 — дадатковай абароны.

Польскія чыноўнікі патлумачылі, што цяпер часцей даюць статус уцекача, бо хадайніцтвы падаюць людзі, якія маюць дакументальна пацверджаныя сведчанні свайго палітычнага пераследу ў Беларусі. Раней, у 2022-2024 гадах, большасць заяваў грунтавалася «на агульнай сістэмнай пагрозе краіне, што давала мігрантам права на дадатковую абарону».

Большую колькасць адмоўных рашэнняў па хадайніцтвах польскія чыноўнікі патлумачылі ўзмацненнем праверак.

— Павелічэнне колькасці адмоваў (165 толькі ў 2026 годзе) звязанае са значна больш строгай праверкай заяў з боку Упраўлення па справах іншаземцаў. Заявы адхіляюцца ў дачыненні да тых, хто спрабуе выкарыстоўваць працэдуру надання статусу ўцекача выключна ў эканамічных мэтах або хто не можа прадэманстраваць рэальную рызыку рэпрэсій пасля вяртання ў сваю краіну.

вс