Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля масавай адмены ў Гродне вярнулася частка квізаў

12.08.2026 09:04
Пра масавую адмену гульняў стала вядома ў пачатку жніўня. 
.
.JaimePLopes/Pixabay.com/CC0

У Гродне пасля адмены пачалі вяртацца квізы. Арганізатары «Мозгобойни» абвясцілі пра правядзенне сваіх гульняў: сустрэчы адбудуцца 16 і 20 жніўня. Іншыя арганізатары гульняў пакуль маўчаць.

У іншага гродзенскага квіза — «Смузи» — сітуацыя пакуль не змянілася. Арганізатары ў каментарах у сваім акаўнце ў Instagram паведамляюць, што ўсе гульні да 20 жніўня адменены, а рэгістрацыі прыпыненыя.

Новай інфармацыі пакуль няма і ў «Матрешки» ды «VSпомнить VSё». Апошнія публікацыі арганізатараў гэтых гульняў з’явіліся каля двух тыдняў таму.

Пра масавую адмену гульняў стала вядома ў пачатку жніўня. Інтэлектуальна-разважальныя гульні ў Гродне прыраўнялі да масавых мерапрыемстваў. Праз гэта арганізатарам неабходна атрымліваць дазвол на іх правядзенне.
Большасць запланаваных на жнівень гульняў адмянілі. Рашэнне пра адмену квізаў выклікала актыўнае абмеркаванне сярод гродзенцаў. Жыхары горада пісалі ў сацсетках, што інтэлектуальныя гульні былі для іх добрым спосабам правесці вечар, сустрэцца з сябрамі і адпачыць.

hrodna.life/ав