Міжнародная федэрацыя веславання на каноэ (Paddle Worldwide) з 1 студзеня 2027 году здыме абмежаванні з беларускіх і расійскіх спартоўцаў, дазволіўшы ім выступаць пад сцягам і гімнам дзяржаваў.
Да канца 2026 году дзейныя правілы нейтральнага статусу захаваюцца. Пастанову прыняла Рада дырэктараў Міжнароднай федэрацыі каноэ.
«Дзейная палітыка будзе заставацца ў поўнай сіле да 31 снежня 2026 году. З 1 студзеня 2027 году яна перастане дзейнічаць, і весляры з дзвюх краінаў, якія маюць права на ўдзел, а таксама персанал змогуць выступаць у складзе нацыянальных камандаў», – гаворыцца ў заяве Paddle Worldwide.
Для спаборніцтваў, запланаваных да 1 студзеня 2027 году, будзе дзейнічаць паэтапны падыход. Пакуль прадугледжаны паўнавартасны нацыянальны ўдзел, аднак калі мясцовае заканадаўства або абавязковыя дзяржаўныя абмежаванні перашкаджаюць гэтаму, спартоўцы змогуць выступаць з нацыянальнай формай, але без сцягу і гімну. Часта толькі ў нейтральным статусе.
Свабода/ав