Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Архібіскупа Кандрусевіча выпісалі са шпіталя пасля аперацыі

12.08.2026 13:41
У 2024 годзе Кандрусевіч перанёс інфаркт і аперацыю на сэрцы.
  .
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.Крыніца: katolik.life

Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы, паведамляе Katolik.life.

80-гадовага Кандрусевіча шпіталізавалі з-за праблем з сэрцам. Урачы выявілі сардэчную недастатковасць і прадухілілі новы інфаркт. Пасля паляпшэння стану Кандрусевічу правялі аперацыю на сэрцы: устанавілі новыя стэнты і прачысцілі старыя.

У 2024 годзе Кандрусевіч перанёс інфаркт і аперацыю на сэрцы. У 2023 годзе ў яго выявілі анкагалічнае захворванне.

вс