Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У выпадку вайны цэгла з надпісамі Брэсцкай крэпасці можа быць вывезеная раней за знакамітыя карціны Шагала і Суціна

13.08.2026 16:56
У прыярытэтны спіс трапілі, у прыватнасці, фрагменты цагляных сцен Брэсцкай крэпасці.
 .
Брэсцкая крэпасць.Фота: strada.by

У Беларусі зацвердзілі новыя правілы эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў на выпадак вайны або надзвычайнай сітуацыі. Паводле пастановы Міністэрства культуры, у першую чаргу будуць вывозіць аб’екты сусветнага і міжнароднага значэння. Пры гэтым звычайныя музейныя экспанаты, архіўныя і бібліятэчныя фонды пад эвакуацыю фармальна не падпадаюць, калі яны не ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў — піша Наша Ніва.

У прыярытэтны спіс трапілі, у прыватнасці, фрагменты цагляных сцен Брэсцкай крэпасці з вядомымі надпісамі абаронцаў, калекцыя партызанскай зброі і рукапісных часопісаў, арыгінальныя выданні Францыска Скарыны, рукапісы Янкі Купалы і каштоўнасці з Мірскага замка.

А вось знакамітая калекцыя мастакоў Парыжскай школы з творамі Марка Шагала і Хаіма Суціна будзе эвакуявацца ў другую чаргу, паколькі мае другую катэгорыю значнасці. Такім чынам, у выпадку вайны цэгла з надпісамі Брэсцкай крэпасці можа быць вывезеная раней за знакамітыя карціны Шагала і Суціна.

нг