З такім тлумачэннем выступіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфовіч.
У рамках так званай праверкі адна з брыгад пакіне месца пастаяннай дыслакацыі і выканае шэраг задач. Як заяўлена ў Мінску, асаблівая ўвага будзе нададзена «агнявому паражэнню патэнцыйнага праціўніка» з улікам вопыту вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны і вайны ЗША з Іранам.
У сваю чаргу намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі генерал-маёр Андрэй Гарбаценка паведаміў, што выконваць комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці будзе 51-я гвардзейская артылерыйская брыгада.
Вайсковы чыноўнік зазначыў, што гаворка вядзецца пра «забеспячэнне своечасовасці выканання ўсіх мерапрыемстваў брыгады з мэтай, каб яна ва ўстаноўленыя тэрміны была гатова да выканання задач па прызначэнні».
юл