Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларус, які падпісаў кантракт з расійскай арміяй: «Лепш не трэба. Адмаўляйцеся»

27.08.2026 11:47
Хлопцу абяцалі 2,5 мільёны рублёў, але выплацілі толькі 500 тысяч.
Васемнаццацігадовы беларус з Рэчыцы падпісаў кантракт з расійскім войскамкрыніца: Белпол

Васемнаццацігадовы беларус з Рэчыцы падпісаў кантракт з расійскім войскам дзеля грошай, паведамляе Белпол.

Яму абяцалі 2,5 мільёны рублёў, але, паводле яго слоў, выплацілі толькі 500 тысяч. Пасля двух тыдняў падрыхтоўкі яго адправілі на фронт, дзе ён правёў усяго пяць дзён. Хлопца адправілі на перадавую, дзе ён хутка трапіў ва ўкраіннскі палон. Сам ён прызнаецца, што амаль не задумваўся аб наступствах і хацеў толькі зарабіць і дапамагчы маці.

Цяпер тым, хто разглядае такі спосаб заробку, ён кажа: «Лепш не трэба. Адмаўляйцеся».
Хлопец гатовы панесці пакаранне за сваё рашэнне.

Паводле беларускага заканадаўства за наёмніцтва пагражае 3-7 гадоў зняволення.

яс