Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Незалежныя эксперты кажуць пра праблему прымусовага выдалення палітвязняў з Беларусі

16.09.2026 09:32
У Радзе па правах чалавека ААН прайшла прэс-канферэнцыя з Групай незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
  .
Паседжанне Асамблеі ААН. Ілюстрацыйнае фотаhttps://media.un.org/avlibrary

Уранку ў той жа дзень быў апублікаваны даклад Групы «Удзел дзяржаўных інстытутаў Рэспублікі Беларусь у парушэннях правоў чалавека ў крымінальным працэсе», які будзе прадстаўлены СПЧ 18 верасня.

Падчас прэс-канферэнцыі прадстаўніцы Групы распавялі пра праблему прымусовага выдварэння пры вызваленні палітвязняў, рост транснацыянальных рэпрэсій і адмову беларускіх уладаў супрацоўнічаць.

Група была створаная Саветам па правах чалавека ў красавіку 2024 года для расследавання меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з мая 2020 года.

— Важна падкрэсліць: падчас нашай працы мы збіраем дакументальныя доказы парушэнняў правоў чалавека такога ўзроўню, якія кваліфікуюцца як злачынствы супраць чалавечнасці, — нагадала падчас прэс-канферэнцыі прадстаўніца Групы Моніка Платэк.

Спікеркі таксама звярнулі ўвагу на праблему прымусовага выдварэння пры вызваленні палітвязняў:

— Мы радыя, калі людзей вызваляюць з турмаў, але не варта забываць: яны ўвогуле не мусілі падвяргацца пераследу. Пры гэтым працэдура «вызвалення» на практыцы часта аказваецца прымусовай дэпартацыяй з краіны і падзелам сем'яў, калі дзяцей утрымліваюць у Беларусі, пазбаўляючы сямʼю магчымасці ўзʼяднацца. ...Мы бачым дзіўную зʼяву: вызваленне адных людзей тут жа кампенсуецца захопам новых, выпадкова затрыманых на вуліцы, нібыта існуе пэўная «квота», — сказала Моніка Платэк.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл