Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік Мінабароны Польшчы: Кантакты з беларускім бокам маюць тэхнічны і рабочы характар

24.09.2026 12:30
Уладзіслаў Касіняк-Камыш дадаў, што яны працягваліся нават у самыя цяжкія моманты.
-       -
Віцэ-прэм’етр і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Paweł Supernak

Учора (22 верасня) ў Нью-Ёрку адбылася першая за гады сустрэча паміж міністрамі замежных спраў Польшчы і Беларусі. Нагадваем, у кулуарах Генеральнай Асамблеі ААН віцэ-прэм'ер і кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі правёў перамовы з кіраўніком беларускага МЗС Максімам Рыжанковым.

Каментатары здагадваюцца, што неўзабаве могуць адбыцца кантакты паміж іншымі міністэрствамі. Аднак,польскі бок астуджвае гэтыя эмоцыі.

Віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) кажа, што пакуль кантакты з беларускім бокам маюць выключна рабочы і тэхнічны характар.

— Кантакты рабочага характару працягваюцца, перш за ўсё, на мяжы. Там праходзіць абмен інфармацыяй паміж камандаваннямі, калі гаворка ідзе, напрыклад, пра дзейнасць у паветранай прасторы. Трэба сказаць, што нават у самыя цяжкія моманты гэтыя кантакты працягваліся, таксама паміж памежнымі службамі Польшчы і Беларусі, — адзначыў кіраўнік Мінабароны Польшчы.

Міністр нацыянальнай абароны адзначыў, што ён высока ацэньвае намаганні міністра замежных спраў адносна кантактаў з беларускім бокам. Паводле яго, дзякуючы стабілізацыі гэтых кантактаў сітуацыя на мяжы з Беларуссю апошнім часам значна супакоілася.

Нагадваем, каментуючы сваю сустрэчу з Максімам Рыжанковым, Радаслаў Сікорскі заявіў, што гэта не прарыў, але воля размарожвання адносін заўважная. Пакуль, паводле польскага палітыка, пра нармалізацыю адносін паміж дзвюма краінамі гаворка не ідзе.

IAR/аз

Варшава зацікаўленая ў стабілізацыі адносін з Беларуссю

24.09.2026 09:15
Польскія эксперты перакананыя, што гэта рэакцыя на амерыкана-беларускае збліжэнне.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы назваў умовы для дыялогу з Беларуссю

24.09.2026 09:57
Польшча цэніць крокі, прадпрынятыя Беларуссю апошнім часам, сярод якіх — вызваленне палітвязняў, змяншэнне міграцыйнага ціску, аднак для сапраўднага, сумленнага дыялогу ёсць умова.