Грамадзянам Беларусі без дазволу на жыхарства таксама будзе забаронена набываць нерухомасць, у той час як для расіян такая забарона ўжо была прадугледжана ў папярэднім законапраекце.
Абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на выпадкі пераходу нерухомасці ў спадчыну.
Калі Сейм зацвердзіць гэтыя папраўкі, яны набудуць моц 1 студзеня наступнага года.
Раней Латвія і Фінляндыя ўвялі забарону на набыццё нерухомасці грамадзянамі Беларусі і Расіі, зрабіўшы выключэнне для тых, хто мае дазвол на жыхарства ў адпаведных краінах. Цяпер падобную забарону плануе ўвесці і Эстонія.
LRT/ав