Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка — памазанік Божы? Беларускі дыктатар сцвярджае, што Бог адыграў галоўную ролю ў яго абранні прэзідэнтам

25.11.2026 15:33
Аляксандр Лукашэнка запэўніў таксама, што сваіх сыноў у прэзідэнты не рыхтуе.
Аляксандар Лукашэнка belta.by

Тэрмін свайго адыходу ад улады Аляксандр Лукашэнка звязаў з рашэннем Бога. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю французскаму часопісу «Le Point», адказваючы на пытанне пра тое, хто ўзначаліць Беларусь пасля яго, паведамляе «Наша Ніва».

— А чаму мы пра гэта цяпер гаворым? Я яшчэ не збіраюся заўтра сыходзіць з пасады прэзідэнта. Не, заўтра не збіраюся. А там як Бог дасць. Слухайце, мы ж усе пад Богам. Хто яго ведае? Я лічу, што Бог адыграў галоўную ролю ў тым, што я стаў прэзідэнтам. Дасць Бог, вырашыць, калі я павінен пакінуць гэтую пасаду і сысці, — заявіў ён.

Калі менавіта беларусы змогуць абраць кіраўніка краіны пасля Лукашэнкі, ён не сказаў.

— Каго народ абярэ, той і будзе. Абяцаю вам, — запэўніў ён, спаслаўшыся на сваё абранне ў 1994 годзе.

Разам з тым Лукашэнка дапусціў, што будзе мець уласныя пажаданні наконт пераемніка.

— Ну, напэўна, калі я буду сыходзіць ад улады, у мяне будуць пэўныя перавагі. Але не тыя перавагі, пра якія вы думаеце, — запэўніў Лукашэнка.

Журналістка спытала, ці ёсць сярод патэнцыйных кандыдатаў яго малодшы сын Мікалай. Лукашэнка адказаў, што сыну 22 гады і, паводле Канстытуцыі, той яшчэ не можа прэтэндаваць на гэтую пасаду. Таксама ён паведаміў, што Мікалай цяпер служыць у войску.

— Ён такі хлопец у мяне аб'ектыўны, талковы, вельмі сурʼёзны. Але я яго не рыхтую ў прэзідэнты. Ні старэйшага, ні сярэдняга, ні малодшага, — заявіў Лукашэнка.

аз