Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Фонд салідарнасці BYSOL далучайцеся да збору «Цяпло для Украіны»

25.11.2026 16:31
Мэта — да 25 снежня 2026 года сабраць на генератары € 15 000.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Katrina_S/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусы далучаюцца да польскай акцыі дапамогі Украіне «Цяпло з Польшчы для Кіева» (поль. Ciepło z Polski dla Kijowa). Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне і Фонд салідарнасці BYSOL разам адкрываюць збор «Цяпло для Украіны» на генератары і запрашаюць беларусаў за мяжой падтрымаць яго.

— Расійскія ўдары па энергетыцы пакідаюць людзей без электрычнасці, а без яе цяжэй абагрэць памяшканне, захаваць сувязь і забяспечыць працу неабходнага абсталявання. Можа спыніцца нават падача вады, калі не працуюць помпы, — чытаем у заяве Фонду.

Паводле арганізацыі, генератары дапамагаюць падтрымліваць працу жыццёва важных сістэм падчас адключэнняў.

Мэта — сабраць € 15 000 да 25 снежня 2026 года на генератары для трох устаноў ва Украіне: Навучальнага цэнтра Міжнароднага легіёна Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, Рэпкінскага ліцэю імя Сафіі Русавай Рэпкінскай пасялковай рады і Камунальнаму некамерцыйнаму прадпрыемству «Цэнтр першаснай медыка-санітарнай дапамогі «Здаровая сям'я» Рэпкінскай пасялковай рады.

За сабраныя грошы плануецца купіць генератары ў адпаведнасці з узгодненымі патрэбамі атрымальнікаў. Так гэтыя ўстановы атрымаюць рэзервовае электразабеспячэнне і змогуць працягваць працу падчас адключэнняў.

За закупку, арганізацыю дастаўкі і перадачу абсталявання адказваюць BYSOL і Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне.

Пасля перадачы генератараў фонд і партнёры апублікуюць справаздачу аб выкарыстанні сабраных сродкаў, а таксама раскажуць аб выніках збору і перадачы дапамогі.

аз