Бюджэт «Праграмы для Сілезіі» складае каля 50 мільярдаў злотых. Гэтыя сродкі пойдуць на развіццё рэгіёну, на барацьбу за чыстае паветра ды інвестыцыі ў розныя галіны прамысловасці.
Як патлумачыў прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, праграма шматгранная і тычацца прамысловасці, інфраструктуры, навукі. «Мы ўклалі некалькі дзясяткаў мільёнаў злотых ва ўніверсітэты ў Сосноўцу, у Дамброве Гурнічай, у Катавіцэ, у Чэнстахове, у разбудову новых галінаў даследаванняў, такіх як інфарматыка і медыцына, каб дапамагчы змяніць Сілезію, накіраваць яе ў напрамку сучаснай прамысловасці», – адзначыў Матэвуш Маравецкі.
Прэмʼер-міністр таксама распавёў пра трансфармацыю энергетыкі ў Польшчы. Польскі бок разлічвае, што Фонд справядлівай трансфармацыі энергіі ЕЗ можа дапамагчы адмовіцца ад вугалю такім краінам, як Польшча.
Асабліва гэта важна для такіх рэгіёнаў, як Сілезія, дзе шмат вугальных шахт. Змены тут павінны быць гладкімі, каб негатыўна не адбілася на людзей, зазначыў польскі прэмʼер.
ПР/юл