Падкарпацкія буслы збіраюцца да вылету ў цёплыя краі. Доўгае падарожжа драпежных птушак распачнецца ў бліжэйшыя дні. Перад адлётам у Афрыку буслы збіраюцца ў агромністыя выраі, пра гэта распавядае арнітолаг Мар’ян Стуй.
«Перад адлётам у вырай буслы збіраюцца разам каб знаёміцца, каб прыгледзецца адно да аднаго, каб прызвычаяцца да статку. Часам буслы пераадольваюць нават 10 тысяч кіламетраў, некаторыя з іх далятаюць да Паўднёвай Афрыкі. Адтуль яны вырушаць у зваротны шлях на пачатку лютага».
У Польшчу буслы вярнуцца ў другой палове сакавіка. Паводле падлікаў арнітолагаў, у Польшчы жыве прыкладна 50 тысяч параў буслоў і гэта другая па колькасці папуляцыя гэтых птушак на свеце.
IAR/эж