Беларуская Служба

Польшча апярэдзіла Злучанае Каралеўства ў гандлі з ФРГ

26.08.2019 12:38
За першае паўгоддзе 2019 года Польшча і Нямеччына агулам нагандлявалі больш чым на 60 мільярдаў еўраў і гэта перавысіла аналагічныя леташнія паказчыкі на 5%.
Polskie firmy transportowe solą w oku konkurencji z państwa Europy Zachodniej
Polskie firmy transportowe „solą w oku” konkurencji z państwa Europy Zachodniejpixabay

Нямеччына ўжо даўно стала для Польшчы важнейшым гандлёвым партнёрам. Аднак і для немцаў, Польшча пачынае мець усё большае значэнне, запэўніваюць аўтары выдання Dziennik Gazeta Prawna.

Усходнееўрапейскае таварыства нямецкага гандлю прааналізавала вынікі міжнароднага гандлю ФРГ за першыя шэсць месяцаў 2019 года. Паводле аналітычных дадзеных, Польшча ўвайшла ў шасцёрку краінаў важнейшых гандлёвых партнёраў Нямеччыны, апярэдзіўшы нават Вялікабрытанію.

За першае паўгоддзе 2019 года Польшча і Нямеччына агулам нагандлявалі больш чым на 60 мільярдаў еўраў і гэта перавысіла аналагічныя леташнія паказчыкі на 5%. Пра польска-нямецкі гандаль пісаў Dziennik Gazetaz Prawna.

эж