Беларуская Служба

Польска-чэшскія міжнародныя кансультацыі праходзяць у Варшаве

28.08.2019 11:35
Паводле звестак канцылярыі чэшскага прэм’ера Андрэя Бабіша, польскі і чэшскі міністры абароны падпішуць дамову аб супрацы ў галіне авіятранспарту.
Kancelaria premiera
Kancelaria premieraPrajar90/CC0/Wikimedia Commons

У сераду, 28 жніўня ў Варшаве праходзяць міжнародныя кансультацыі паміж урадамі Чэхіі і Польшчы. Сустрэча праходзіць у Палацава-паркавым комплексе Каралеўскія лазенькі і ў сядзібе польскага прэм’ера. Падчас сустрэчы старшынствуюць польскі і чэшскі прэм’еры - Матэвуш Маравецкі і Андрэй Бабіш.

У двухбаковых кансультацыях прымаюць удзел міністры замежных спраў, міністры абароны і міністры фінансавага блоку. Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер падкрэсліў, што падчас кансультацыі чэшскія і польскія палітыкі закрануць тэму супольнага еўрапейскага бюджэту і таксама абмяркуюць двухбаковыя адносіны.

- Зоймемся пытаннямі трансгранічных інвестыцый, пытаннем іх уплыву на навакольнае асяроддзе. Таксама абмяркуем энергетыку ды энергетычную трансфармацыю.

Паводле звестак канцылярыі чэшскага прэм’ера Андрэя Бабіша, польскі і чэшскі міністры абароны падпішуць дамову аб супрацы ў галіне авіятранспарту. Папярэднія польска-чэскія кансультацыі праходзілі летась у лістападзе ў Празе. Нагадаем, з ліпеня Чэхія ўзначальвае Вышаградзкую групу.

IAR/эж