У аўторак, 27 жніўня група з 23 былых польскіх амбасадараў звярнулася да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Напярэдадні яго візіту ў Польшчы, дыпламаты папярэдзілі яго, што ён збіраецца наведаць краіну, «у якой адсутнічае вяршэнства права».
Намеснік старшыні Савету міністраў, міністр навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін назваў дадзены зварот былых польскіх амбасадараў «ганебнымі паводзінамі».
-Я не ведаю такой іншай дэмакратычнай дзяржавы, у якой бы дзяржаўныя служачыя пісалі такія паклёпы на ўласную краіну. Гэтай заявай яны выключылі сябе з кола асобаў, якія маюць гонар у публічнай прасторы.
1 верасня амерыканскі лідар Дональд Трамп прыбудзе ў Польшчу дзеля адзначэння 80-ай гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. 2 верасня адбудуцца афіцыйны перамовы паміж Дональдам Трампам і польскім прэм’ерам ды прэзідэнтам.
IAR/эж