Беларуская Служба

1400 новых аўтобусных маршрутаў з’явіцца ў Польшчы

28.08.2019 12:15
Сёлета на дафінансаванне лакальных аўтобусных перавозак урад намерваецца выдаць прыкладна 75 мільёнаў долараў бюджэтных сродкаў, а ўжо ў будучым годзе гэта сума дасягне 205 мільёнаў долараў.
Przystanek autobusowy na Mazowszu
Przystanek autobusowy na MazowszuIngo Steinbach/ Shutterstock

З верасня ў Польшчы адновяць амаль 1400 аўтобусных маршрутаў – гэта ўступныя дадзеныя Міністэрства інфраструктуры. Цяперака ў значанай частцы краіны ваяводы падпісалі дамовы з мясцовай уладай аб дафінансаванні стратных злучэнняў.

Намеснік міністра інфраструктуры Анджэй Бітэль паведаміў, што дадзеная ўрадавай праграма павінна процідзейнічаць транспартнай маргіналізацыя жыхароў польскага сяла.

- У Польшчы мноства сельсаветаў, гмінаў, які наагул не маюць камунальнага транспарту, альбо маюць такі транспарт, які не выконвае свае функцыі.

Фонд развіцця пасажырскіх перавозак з’яўляецца мэтавай урадавай праграмай. Сёлета на дафінансаванне лакальных аўтобусных перавозак урад намерваецца выдаць прыкладна 75 мільёнаў долараў бюджэтных сродкаў, а ўжо ў будучым годзе гэта сума дасягне 205 мільёнаў долараў.

IAR/эж