Беларуская Служба

Польскія прадукты з’яўляюцца аднымі з самых танных у Еўропе

05.09.2019 11:59
З усіх краінаў Еўропы прадукты танней чым у Польшчы можна знайсці толькі ў Паўночнай Македоніі і Румыніі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneCurioso/Shutterstock.com

Прадукты харчавання, вырабленыя ў Польшчы, маюць высокую якасць і адначасова невялікую цану. Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Ян Кшытаф Арданоўскі звярнуў увагу на тое, што польскія харчы адныя з самых танных у Еўрапейскім Звязе.

-Цэны прадуктаў харчавання ў Польшчы, гэта прыкладна 69% ад сярэдняга паказчыка па Еўрапейскім Звязе. Фактычна, цэны на прадукты вышэйшыя ва ўсіх краінах Еўропы. Самыя высокія цэны на прадукты назіраюцца ў Нарвегіі, Швейцарыі, Даніі, Люксембургу, Аўстрыі, Фінляндыі. На фоне іншых краінаў ЕЗ цэны на харчы ў Польшчы нізкія.

Польскі міністр сельскай гаспадаркі падкрэсліў, што падчас урадавання Аб’яднаных правых сілаў мінімальны заробак вырас амаль на 23%. Арданоўскі дадаў, што з усіх краінаў Еўропы прадукты танней чым у Польшчы можна знайсці толькі ў Паўночнай Македоніі і Румыніі.     

IAR/эж