Стартавала будаўніцтва польскага ўчастка газаправода Польшча-Славакія. Яго працягласць на тэрыторыі Польшчы складзе 59 кіламетраў.
Задача згаданага газавага злучэння будзе заключацца ў дыверсіфікацыі паставак «блакітнага паліва», для прыкладу, з газаправоду Baltic Pipe у напрамку паўднёвых краін.
Плануецца, што работы завершацца да канца 2021 года. Паводле інжынераў, гэта даволі складаны ў рэалізацыі ўчастак, бо праходзіць праз горныя раёны.
Газаправод Польшча-Славакія будзе міжсістэмным і рэверсным: газ можна будзе пастаўляць у абодвух напрамках. Кошт будаўніцтва польскага адрэзка складае больш за 500 млн злотых (115 млн еўра). У Славакіі працы ўжо ідуць, даўжыня славацкага ўчастка складае 110 км.
вс