З гэтай нагоды кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных Ян Юзэф Каспшык узяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі каля помніка «Барыкадам верасня» у Варшаве.
Цырымонія пачалася а 17 гадзіне з запальвання «Свечкі памяці» ды выканання гімна Рэспублікі Польшча.
Пасля ўрачыстых прамоваў Ян Юзэф Каспшык узнагародзіў медалямі «Pro Bono Poloniae» і «Pro Patria» асобы, якія адзначыліся ў распаўсюджванні ведаў пра гісторыю барацьбы за незалежнасць Айчыны і прапагандзе патрыятычных настрояў у польскім грамадстве і за яе межамі.
Затым моладзь з варшаўскай сярэдняй школы імя Станіслава Сташыца прадставіла мастацка-патрыятычную праграму, якая завершылася ўрачыстым памятным зваротам і ўскладаннем кветак.
ПР/юл