Расце папулярнасць кадэцкіх школаў сярод дзяўчат у Польшчы. У школе ў гарадку Тулавіцэ (Tułowice) у Апольскім ваяводстве амаль палова вучняў - гэта маладыя жанчыны. Напрыклад, удвая больш дзяўчат, чым яшчэ некалькі гадоў таму, рыхтуецца да працы ў лясной гаспадарцы. У сваю чаргу ў кадэцкім класе дзяўчат ужо столькі, колькі хлопцаў.
„Каб вучыцца ў кадэцкай школе неабходны адпаведны характар і у нашых дзяўчат ён ёсць”,- кажа настаўніца Юстына Патэр (Justyna Pater).
- Нашыя вучаніцы не адстаюць ад калегаў. У іх станоўчыя рысы характару, у тым ліку прадпрыемлівасць, заўзятасць. Канстатуючы - цвёрды характар.
У школе ў Тулавіцах вучыцца 217 вучняў, у тым ліку 90 дзяўчат.
аз