Беларуская Служба

MESKO паставіць ракеты польскай арміі

19.09.2019 13:11
Кантракт прадугледжвае пастаўку 820 ракет на суму больш за 5 мільёнаў 760 тысяч еўра.
     .
Ракеты „Фенікс” для пускавых установак „Лангуста”.PAP/Piotr Polak

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) прыняў удзел у цырымоніі падпісання кантракту на пастаўку ракет „Фенікс” з павышаным радыусам дзеяння для пускавых установак „Лангуста”.

Паводле кіраўніка мінабароны, першы этап кантракту на пастаўкі ракет, які быў заключаны з прадпрыемствам MESKO S.A у Скарзыску-Каменнай (Skarżysko-Kamienna), пацвярджае вытворчыя магчымасці польскай абароннай прамысловасці.

- Радыус дзеяння гэтых ракетаў удвая больш, чым той, як выкарыстоўваўся да гэтай пары. Такім чынам патэнцыял польскай арміі будзе ўзмоцнены. Усё дзякуючы гэтаму працэсу, які мы сёння пачынаем.

Падпісаны з MESKO S.A. кантракт, прадугледжвае пастаўку 820 ракет на суму амаль 25 мільёнаў злотых (больш за 5 мільёнаў 760 тысяч еўра).

аз