Беларуская Служба

У Польшчы затрымалі мужчыну, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Расіі

28.10.2019 10:51
Агенцтва ўнутранай бяспекі сабрала доказы яго дзейнасці супраць Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: KlausHausmann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала мужчыну, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Расіі. Пятру С. ужо высунутыя фармальныя абвінавачанні. Прэс-сакратар каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын гаворыць, што органы сабралі доказы супрацы Пятра С. з расійскай выведкай:

- Агенцтва ўнутранай бяспекі высветліла, што мужчына заяўляў пра сваю гатоўнасць супрацоўнічаць з выведкай іншай краіны супраць Польшчы. У сувязі з гэтым яго затрымалі і высунулі абвінавачанне. Трэба разумець, што сама гатоўнасць і заява пра магчымасць працы на карысць чужой выведкі з'яўляецца злачынствам.

Мужчына трапіў у арышт на тры месяцы.

ав