Нечыстоты з левабярэжнай Варшавы зноў перапампоўваюцца па адноўленым калектары пад дном Віслы. Аперацыя па пераразмеркаванні каналізацыйных адкідаў паспяхова завершылася прыкладна ў 9 раніцы, паводле варшаўскага часу, паведаміў прэс-сакратар арганізацыі «Польскія воды» Сэргіюш Керузэль:
-«Польскія воды» сёння завяршылі аперацыю па перанакіраванні плыняў нечыстотаў у адноўлены падземны калектар. На працягу двух месяцаў нам удалося ахоўваць Віслу і Балтыйскае мора ад нечыстотаў з левабярэжнай Варшавы.
Напрыканцы жніўня адбылася аварыя калектара пад дном Віслы, нечыстоты ў агромністым аб’ёме пачалі трапляць у Віслу і далей у Балтыйскае мора. Урад пры дапамозе войска праклаў пантоны мост, на якім быў размечаны часовы калектар. Да пачатку яго працы ў Віслу вылілася 3,5 мільёны кубічных метраў каналізацыйных адкідаў.
IAR/эж