Беларуская Служба

Палякі адабраюць прысутнасць рэлігіі ў грамадскай прасторы

16.11.2019 12:31
Вынікі даследавання адназначна дэманструюць, што ў Польшчы назіраецца малая колькасць злачынстваў, звязаных з парушэннем свабоды веравызнання.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne shutterstock.com/Grand Warszawski

Гэта адна з высноў статыстычнай справаздачы «Свабода веравызнання ў Польшчы». Аўтарамі аналітычнага дакументу сталі: Статыстычны інстытут Каталіцкай царквы, Фонд «Грамадская абсерваторыя» і Таварыства «Дапамога царкве ў патрэбе».

Вынікі даследавання адназначна дэманструюць, што ў Польшчы назіраецца малая колькасць злачынстваў, звязаных з парушэннем свабоды веравызнання. Адначасова, аналіз статыстычных дадзеных выказаў негатыўнае стаўленне палякаў да дзвюх рэлігійных супольнасцяў, гаворыць дырэктар Статыстычнага інстытуту Каталіцкай царквы Войцех Садлонь:

-Сярод палякаў пераважае пазітыўнае або нейтральнае стаўленне да прадстаўнікоў пераважнай большасці канфесій, за выключэннем Ісламу і Сведкаў Іеговы. Адначасова ў польскім грамадстве расце прыхільнасць да свабоднага выражэння сваіх рэлігійных поглядаў.

У справаздачы былі прааналізаваныя дадзеныя з Галоўнай камендатуры паліцыі, з Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, з Міністэрства юстыцыі, ад амбудсмэна ды ад іншых дзяржаўных арганізацыі.

IAR/эж