Беларуская Служба

Прэм’ер: Польшча робіць стаўку на электрамабільнасць

21.11.2019 14:02
Прадстаўнікі некалькіх дзясяткаў краін свету прымаюць удзел у Сусветным форуме электрамабільнасці, які сёння стартаваў у Варшаве.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўнікі некалькіх дзясяткаў краін свету прымаюць удзел у Сусветным форуме электрамабільнасці, які сёння стартаваў у Варшаве. Дыскусія тычыцца распрацоўкі і ўкаранення экалагічна чыстых тэхналогій. Гэта першае маштабнае мерапрыемства ў Польшчы, прысвечанае гэтай тэме.

Форум адкрыў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki). Кіраўнік урада падкрэсліў ролю краіны ў развіцці электрамабільнасці.

- Польская стратэгія электрамабільнасці была адной з першых у Еўропе. Наша краіна лідзіруе ў многіх галінах. Гэта таксама добры прыклад для іншых краін, якія шукаюць сваё месца на рынку. Польшча таксама з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам і экспарцёрам электрычных аўтобусаў у Еўрапейскім Саюзе. Польскі аўтамабіль, як першы атрымаў тытул „Аўтобус года”.

Прэм'ер-міністр дадаў, што электамабільнасць - гэта шлях да эканамічнага развіцця.

- Новы рынак азначае новыя магчымасці. Я перакананы, што інвестыцыі ў электрамабільнасць паскораць перамены на транспартным рынку ў напрамку тэхналогій з нулявым выкідам CO2. Нашае грамадства хоча чыстага транспарту і чыстага паветра.

У мінулым годзе ў свеце былі зарэгістраваныя два мільёны электрамабіляў. Падлічана, што колькасць электрычных і гібрыдных транспартных сродкаў перавысіла пяць з паловай мільёна.

аз