Кіраўніцтва апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» зацвердзіла двух кандыдатаў у прэзідэнцкіх правыбарах. Імі сталі Малгажата Кідава-Блонска і Яцэк Яськовяк.
14 снежня адбудзецца выбарчая канвенцыя. На ёй будзе выбраны палітык, які будзе кандыдатам партыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. У той жа самы дзень пройдзе паседжанне партыйнага кіраўніцтва, на якім будзе прынята рашэнне аб даце выбараў лідара партыі.
Яцэк Яськовяк з’яўляецца мэрам Познані з 2014 году. Малгажата Кідава-Блоньска была кандыдаткай партыі на прэм’ер-міністра ў апошніх парламенцкіх выбарах.
ав