Беларуская Служба

У горадзе Катавіцы абмеркавалі пытанні вуглездабываючай галіны

23.11.2019 10:03
Актуальна на сусветных рынках цана вугалю вагаецца ад 55 да 60 долараў за тону.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock

Горназдабываючая галіна павінна будзе справіцца з надыходзячым цэнавым крызісам, лічаць эксперты, якія падчас галіновай канферэнцыі ў горадзе Катавіцы абмяркоўвалі будучыню вугалю.

Сітуацыя польскіх вуглездабываючых кампаній добрая, адзначыў Адам Гавэнда, дзяржсакратар Міністэрства дзяржаўных актываў. Тым не менш, паводле экспертаў, галіна павінна падрыхтавацца да зменаў у бліжэйшыя 2-3 гады.

Справа ў тым, што кошт вугалю падае, і гэта адбываецца заўсёды: 2-3 гады назіраецца рост цэнаў, а затым 2-3 гады – падзенне. Потым цана павінна стабілізавацца на ўзроўні 65-70 долараў за тону. Паводле прадстаўнікоў галіны, гэта не тыя кошты, якія дазволяць на вялікія інвестыцыі і павелічэнне магутнасці, але гэта цэны, якія дазволяць на невялікую стабілізацыю.

Цэны на каменны вугаль зніжаюцца на працягу ўжо некалькіх месяцаў. Актуальна на сусветных рынках цана вугалю вагаецца ад 55 да 60 долараў за тону.

вс