Беларуская Служба

Польскае радыё ўдзельнічае ў зімовай дабрачыннай акцыі

23.11.2019 14:42
Для людзей у патрэбе збіраюцца прадукты, сродкі гігіены, канцылярскія тавары, вопратка, абутак, кнігі, цацкі, настольныя гульні і інш.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneGlow Images/East News

Польскае радыё традыцыйна падключылася да дабрачыннага мерапрыемства, якое называецца «Дапамажы дзецям перажыць зіму». Заўтра валанцёры ў крамах ды іншых аб'ектах будуць збіраць прадукты харчавання з працяглым тэрмінам захоўвання і прамысловыя тавары, якія пазней будуць накіраваныя ў бедныя семʼі. Прынесці прадукты і рэчы можна таксама ў галаўны офіс Польскага радыё ў Варшаве.

Журналістка Першага каналу Польскага радыё Малгажата Каўнацка, якая шмат гадоў зʼяўляецца рухавіком акцыі, сказала, што сёлета пашырылася кола людзей, да якіх трапіць дапамога.

- Сёлета мы дапамагаем не толькі дзецям і іх бацькам, але таксама пажылым людзям, бо як вядома, многія старэйшыя асобы бедныя.

Дабрачынная акцыя «Дапамажы дзецям перажыць зіму» працягнецца да 23 снежня. Упершыню яна прайшла ў 1993 годзе. Для людзей у патрэбе збіраюцца прадукты, сродкі гігіены, канцылярскія тавары, вопратка, абутак, кнігі, цацкі, настольныя гульні і інш.

Ганаровым патронам акцыі зʼяўляецца жонка прэзідэнта Польшчы Агата Корнхаўзэр-Дуда.

вс