Беларуская Служба

Настаўнікі польскай мовы з Беларусі ўдзельнічаюць у канферэнцыі ў Ольштыне

23.11.2019 19:01
Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца таварыства Wspólnota Polska, якое дапамагае палякам замежжа, і Гуманітарны факультэт Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта.
Падчас працы канферэнцыіфота: Wspólnota Polska

Каля 50-і настаўнікаў польскай мовы з Беларусі, Казахстана, Літвы, Малдовы, Расіі і Украіны прыехалі ў горад Ольштын (паўночны ўсход Польшчы) на метадычную канферэнцыю. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца таварыства Wspólnota Polska («Польская супольнасць»), якое дапамагае палякам замежжа, і Гуманітарны факультэт Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта.

Старшыня арганізацыі Wspólnota Polska Дар’юш Баніслаўскі сказаў Польскаму радыё Ольштын, што яго таварыства стараецца пашыраць польскую мову сярод маладых нашчадкаў палякаў, якія жывуць за ўсходняй польскай мяжой.

- Мы праводзім розныя прома-акцыі, сустрэчы настаўнікаў з вучнямі і бацькамі, але насамрэч найбольшым стымулам для вывучэння польскай мовы з’яўляецца актуальная сітуацыя ў Польшчы. Краіна становіцца ўсё больш багатай і прывабнай з эканамічнага пункту гледжання.

Сустрэча настаўнікаў польскай мовы з замежжа закончыцца ў нядзелю, 24 лістапада.

вс