Беларуская Служба

У Польшчы на вуліцах пачалі збіраць дары для дзяцей

24.11.2019 11:03
Акцыя ладзіцца ў рамках кампаніі «Дапамажы дзецям перажыць зіму».
Здымак мае ілюстрацыйны характарObraz Pexels z Pixabay/CC0

У рамках агульнанацыянальнай дабрачыннай акцыі «Дапамажыце дзецям перажыць зіму» у 27-ы раз пройдзе акцыя «Вялікая зборка падарункаў на вуліцах». Як і кожны год, валанцёры будуць чакаць у прыёмных пунктах і штабах, пазначаных плакатамі з жоўтым сонейкам, што смяецца, на сінім фоне.

У рамках акцыі збіраюцца ня грошы, а выключна матэрыяльныя падарункі: цацкі, кнігі, прысмакі, школьныя прылады і мыйныя сродкі.
Польскае радыё ўдзельнічае ў кампаніі «Дапамажы дзецям перажыць зіму» ужо 17 гадоў.

- На самай справе, мы не ўяўляем, што маглі б адмовіцца ад гэтага. Дапамога дае прыемнасць і задавальненне, ні з чым непараўнальнае, – кажа радыёжурналіст Малгажата Каўнацкая.

Ініцыятарка кампаніі Эва Дадос з Люблінскага аддзялення Польскага радыё падкрэслівае, што кампанія «зʼяўляецца грамадскім рушэннем дабра і адкрытых сэрцаў» напярэдадні Калядаў.

Інфармацыю пра тое, дзе знаходзяцца пункты збору падарункаў, можна знайсці на сайце www.pdpz.pl або па бясплатным тэлефоне даверу 800-600-650.

Ганаровае шэфства над акцыяй узяла першая дама Польшчы Агата Корнхаузер-Дуда, а медыя-патранат забяспечвае Польскае радыё.
Акцыя будзе доўжыцца да 23 снежня.

юл