Польшча ў 2015 годзе была на апошнім месцы па выкарыстанні сродкаў з фонду ЕС. На дадзены момант палякі выйшлі на пятае месца сярод усіх дзяржаў-чальцоў ЕС, – заявіў Ежы Квеціньскі, былы міністр фінансаў ва ўрадзе Матэвуша Маравецкага Польскаму радыё.
- Прагнозы, якія давалі тады эксперты адносна нашага новага маладога ўрада, былі вельмі сумнымі. Прагназаваўся эканамічны калапс, зніжэнне эканамічнага росту, павелічэнне ўзроўню беспрацоўя і адток замежнага капіталу, – нагадаў службоўца.
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі вырашыў у адказ падрыхтаваць дакладны план, у якім першай задачай было выкарыстанне сродкаў ЕС.
Польшчы не хапала 40 мільярдаў злотых у рахунках, з якіх 30 мільярдаў злотых – гэта сродкі ЕС. Урад павінен быў забяспечыць гэтыя рахункі цягам 1,5 месяцаў, выдаткаваць мноства.
- У нас гэта атрымалася, можна з гонарам сказаць, што Польшча не змарнавала ніводнае еўра з папярэдняй фінансавай перспектывы. Пры тым, што больш за палову краін ЕС у той час пакінулі вялікія сумы ў Бруселі. Гэтыя грошы засталіся і запрацавалі для нашай эканомікі, – падкрэсліў міністр. Яны былі выкарыстаныя для фінансавання шматлікіх праектаў з, у тым ліку энергетычных.
Польшча паказала сябе лідарам па выкарыстанні сродкаў ЕС. Гэта вельмі моцна паўплывала на рост інвестыцыі ў польскую эканоміку.
ПР/юл