Беларуская Служба

Урад Польшчы прызначыў упаўнаважанага па пытанню будовы Цэнтральнага камунікацыйнага порту

25.11.2019 12:51
Урад разлічвае, што праз Цэнтральны порт штогод будзе прахадзіць ад 45 да 100 млн пасажыраў.
Projekt Centralnego Portu Komunikacyjnego
Projekt Centralnego Portu KomunikacyjnegoTwitter/Centralny Port Komunikacyjny

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прызначыў Марціна Горала (дэпутата ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» з Памераніі) на пасаду ўпаўнаважана ўраду па пытанню будовы Цэнтральнага камунікацыйнага порта.

Марцін Горала заявіў, што разумее, якая цяжкая місія ўскладзена на яго:

-Будова знаходзіцца на такім этапе, калі пачынаецца грамадскае абмеркаванне, набірае моц каардынаванне з рознымі ўзроўнямі адміністрацыі. Паўстае новы камунікацыйны вузел, да якога будуць весці шляхі з усіх куткоў Польшчы. Гэта будуць новыя, абсалютна новыя злучэнні. Таксама – гэта пытанне бяспекі, бо наш галоўны хаўруснік ЗША знаходзяцца за акіянам. Паветранае злучэнне – гэта самая хуткая магчымасць транспарту адтуль.

Цэнтральны камунікацыйны порт будзе пабудаваны паміж Варшавай і Лоддзю. Дадзены інвестыцыйны праект таксама прадугледжвае будаўніцтва 1600 новых чыгуначных ліній. Урад разлічвае, што праз Цэнтральны порт штогод будзе прахадзіць ад 45 да 100 млн пасажыраў. Першыя аб’екты Цэнтральнага камунікацыйнага порту будуць аддадзеныя ў эксплантацыю ў 2027 годзе.

IAR/эж