Праўдападобна ўжо на гэтым тыдні правыя сілы: «Права і справядлівасць», «Паразуменне» і «Салідарная Польшча» падпішуць кааліцыйную дамову. Пералічаныя партыі завяршылі перамовы, паведаміў віцэ-прэм’ер Польшчы, лідар палітычнай сілы «Паразуменне» Яраслаў Говін:
-Мы ўсё дакладна абмеркавалі. Спадзяюся, што ўжо на гэтым тыдні адбудзецца падпісанне дамовы. Для мяне важна, не толькі тое, што мы ўзгаднілі персанальныя змены, а самае галоўнае – мы дасягнулі паразумення па праграмным пытанням.
Адсутнасць узгодненай пазіцыі ў чальцоў правячай кааліцыі выявілася падчас галасавання ў Сейме аб зменах у заканадаўстве аб сацыяльным страхаванні. Новая кааліцыйная дамова будзе дзейнічаць да канца паўнамоцтваў цяперашняга Сейма.
IAR/эж