Наступнік трону Фрэдэрык і кронпрынцэса Мэры графіня Монпэза прыбылі з афіцыйным візітам у Варашву.
Візіт членаў дацкай каралеўскай сям'і зʼяўляецца часткай праграмы, прымеркаванай да 100-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Даніяй.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і кронпрынц Фрэдэрык падкрэслілі важнае значэнне газаправоду Baltic Pipе, які злучыць абедзве краіны. Кронпрынц Фрэдэрык заявіў, што «польскі гаспадарчы цуд працягвае сваё жыццё», кронпрынц дацкі дадаў, што датчане заўжды падтрымлівалі дэмакратычныя памкненні палякаў:
-У 1970-ыя палітычныя ўцекачы з Польшчы знайшлі ў Даніі бяспечны прытулак. У 1980-ыя датчане пільна сачылі за гераічнай барацьбой палякаў за свабоду. Кожны датчанін мае свядомасць таго, што менавіта тут Польшчы паднялася хваля свабоды, якая 30 гадоў таму завершыла падзел Еўропы.
Кронпрынц Фрэдэрык і кронпрынцэса Мэры – гэта чальцы старэйшага манаршага роду Еўропы – Альдэнбургскай дынастыі. Каралева Даніі Маргрэтэ II з’яўляецца галавой дзяржавы, але не мае права самастона прымаць важныя дзяржаўныя рашэнні. Аднак Маргрэтэ II і ўся каралеўская сям’я займаюць ключавое месца ў палітычным і грамадскім жыцці Даніі.
IAR/эж