Сёння былі адзначаныя валанцёры, а ўрачыстасць наведала прэзідэнцкая пара, якая падтрымлівае ініцыятыву.
Першая лэдзі Агата Корнхаўзэр-Дуда заклікала дапамагчы людзям у патрэбе:
- Мы спадзяемся, што па прыкладу мінулых гадоў палякі адкрыюць свае сэрцы для тых, да каго лёс не такі спрыяльны. Мы вельмі-вельмі моцна заахвочваем прыняць удзел у сёлетнім зборы прадуктаў харчавання.
У бліжэйшыя пятніцу і суботу ў некалькіх дзясятках крам у Польшчы валанцёры ў аранжавых цішотках будуць запрашаць падзяліцца пакупкамі з самымі беднымі.
У гэтым годзе акцыя будзе праходзіць 23-і раз. У ёй будуць удзельнічаць 55 тысяч валанцёраў.
ав