Беларуская Служба

Працаўнікі чыгуналіцейнага заводу «Мір» распачалі галодную забастоўку

03.12.2019 14:16
Забастоўшчыкі спадзяюцца на хуткую рэакцыю ўраду Польшчы.
Sytuacja przedsiębiorstwa stała się wręcz dramatyczna. Praktycznie od maja huta całkowicie wstrzymała produkcję.
Sytuacja przedsiębiorstwa stała się wręcz dramatyczna. Praktycznie od maja huta całkowicie wstrzymała produkcję.pixabay

У сядзібе Акцыянернага таварыства Węglokoks у горадзе Катавіцы распачаўся галодны пратэсты супрацоўнікаў чыгуналіцейнага заводу «Мір» («Pokój»). На дадзены момант у гэту форму пратэсту заангажаваліся два чалавекі. Чалец прафсаюзу чыгуналіцейнага заводу Марыюш Латка заявіў, што такім чынам пратэстоўцы дамагаюцца рэалізацыі дамовы, дасягнутай сёлета ў верасні:

-Было падпісана пагадненне, якое, на жаль не функцыянуе. На дадзены момант мы мае спазненне ў 50 дзён. Гэта ўсё вядзе да таго, што фірма страціць фінансавую ліквіднасць і паўстане вельмі кепская сітуацыя.

Забастоўшчыкі спадзяюцца на хуткую рэакцыю ўраду Польшчы. У верасні было падпісанае пагадненне паміж заводам, А.Т. Węglokoks і прафсаюзамі аб тым, што два цэхі чыгуналіцейнага заводу «Мір» пераходзяць да іншай фірмы і А.Т. Węglokoks спісвае частку даўгоў «Міру». Дадзеная дамова павінна была забяспечыць няспыннасць вытворчага цыклу і ўратаваць працоўныя месцы.

IAR/эж