Беларуская Служба

Прэм'ер павіншаваў шахцёраў з іх святам

04.12.2019 11:09
Дзень святой Барбары - свята шахцёраў, геолагаў і іншых людзей, якія займаюцца пошукам выкапнёвых паліваў.
  .
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі. PAP/Rafał Guz

Прэм'ер павіншаваў шахцёраў з іх святам. Сёння імяніны Барбары, а святая Барбара – гэта апякунка гэтай прафесіі.

За пасярэдніцтвам сацыяльных сетак Матэвуш Маравецкі заявіў, што шахцёры „здабываюць самы каштоўны польскі патэнцыял”.
Ён падзякаваў ім і іх сем'ям за адданасць Польшчы.

Кіраўнік польскага ўраду пераконваў таксама, што сваёй карпатлівай працай шахцёры будуюць польскую эканоміку, а таксама даюць прыклад мужнасці, цвёрдасці характару і пашаны традыцыі.

„Вы пераўтвараеце сваю прафесію ў жамчужыну польскай спадчыны”, - сказаў прэм'ер-міністр.

Дзень святой Барбары - гэта свята не толькі шахцёраў, але таксама геолагаў і іншых людзей, якія займаюцца пошукам выкапнёвых паліваў. Святая Барбара - заступніца добрай смерці і цяжкой працы.

аз