Беларуская Служба

Жанчына стала міністрам спорту Польшчы

05.12.2019 12:55
Данута Дмоўска-Анджэюк была прафесійным польскім фехтавальшчыкам, яна залатая чэмпіёнка Свету ды Еўропы
    -
Міністр спорту Польшчы Данута Дмоўска-Анджэюк PAP/Paweł Supernak

Жанчына стала міністрам спорту Польшчы

Напярэдадні Данута Дмоўска-Анджэюк з рук прэзідэнта краіны атрымала прызначэнне на новую пасаду. Распачынаючы працу Данута Дмоўска-Анджэюк, прызналася, што міністэрская пасада стала яе нечым абсалютна новым:

- Для мяне гэта вялікі выклік. Раней заўсёды я прыходзіла ў гэты будынак у абсалютна іншай ролі. Аднак, цяпер я буду прымаць спартоўцаў, адказваць за іх. Спадзяюся, што мая праца будзе эфектыўная ды я спраўлюся са сваімі абавязкамі.

Данута Дмоўска-Анджэюк была прафесійным польскім фехтавальшчыкам, яна залатая чэмпіёнка Свету ды Еўропы. Яе папярэднік Вітольд Банька надоечы быў абраны старшынём праўлення Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.

IAR/эж