Рысяў, рэдкіх драпежнікаў у польскіх гарах, запісала відэапастка, змешчаная ў Бэскідзе Жывецкім прыродазнаўцамі з таварыства «Вільк». Камера запісала самку з маладымі. Відэа змешчанае ў інтэрнэце.
- У 2019 годзе мы ўпершыню зафіксавалі котку з чатырма малымі. Гэта сапраўдны цуд, паколькі да гэтага часу мы сама часта назіралі котак з адным і двума кацянятамі, а рэдка з трыма. Рысь з чатырма малымі з’яўляецца дасведчаным паляўнічым, што бачна па дасканалай форме ўсіх кацянят, – напісалі прыродазнаўцы.
Таварыства «Вільк» падлічвае, што ў частцы Карпатаў, якія знаходзяцца ў Сілескім ваяводстве, гэтых драпежнікаў можа быць каля 25 штук, а папуляцыя не змяншаецца.
У Польшчы рысі пад сціслай аховай.
ав