Міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч падкрэсліла, што Польшча добра падрыхтаваная да дыскусіі на тэму кліматычнай нейтральнасці. Міністр дадала, што гэта будзе тэма нумар адзін на снежаньскім саміце ЕЗ.
Ядвіга Эмілевіч адзначыла, што перад тым, як прымаць рашэнне, трэба было б палічыць, колькі рэалізацыя Еўрапейскага зялёнага ладу будзе каштаваць. Яна дадала, што, паводле яе, Еўропа да гэтай дыскусіі не гатовая. У дадзены момант ніхто ў ЕЗ не адкажа на пытанне, ці, імкнучыся дасягнуць кліматычнай нейтральнасці, мы гатовыя вывесці з Еўропы, напрыклад, цяжкую прамысловасць, адмовіцца ад вытворчасці сталі, якую немагчыма выпускаць без вугалю – гаворыць Ядвіга Эмілевіч.
Міністэрства развіцця заканчвае працу над пяццю сцэнарамі энергетычнай трансфармацыі польскай эканомікі. Яшчэ ў гэтым месяцы дакумент будзе агучаны. Дакумент мае стратэгічны характар, ён вызначыць мэты і асноўныя пункты трансфармацыі польскай гаспадаркі з абмежаванымі выкідамі вуглякіслага газу да 2050.
ав